У фінале Лігі Еўропы згуляюць "Ліверпуль" і "Севілья" (відэа)

У фінале Лігі Еўропы згуляюць "Ліверпуль" і "Севілья" (відэа)

У чацвер, 5 траўня, прайшлі другія паўфінальныя матчы футбольнай Лігі Еўропы. "Ліверпуль" пасля гасцявога паражэння ад іспанскага "Вільярэала" (0:1), на сваім полі атрымаў упэўненую перамогу — 3:0. Ужо на 7-й хвіліне Бруна Сарыяна зрэзаў мяч у сваю браму. "Ліверпуль" працягваў атакаваць, але другі мяч быў забіты толькі на 63-й хвіліне, калі вызначыўся Дэніэл Старыдж. Госці спрабавалі контратакаваць, але бяз вялікага поспеху. А ад 71-й хвіліны, пасля выдалення за дзве жоўтыя карткі Віктора Руіса, яны гулялі ў меншасці. Адам Лалана на 81-й забіў трэці гол і зняў усе пытанні ў гэтым супрацьстаянні. "Ліверпуль" — у фінале!

Іспанская "Севілья" пасля нічыі 2:2 у Львове з данецкім "Шахцёрам", дома святкавала перамогу з лікам 3:1. Кевін Гамейра вывеў "Севілью" наперад на 9-й хвіліне, але Эдуарда зраўняў лік на 44-й. Надзеі гасцей на спрыяльны вынік былі пахаваныя ўжо ў пачатку другога тайма. На 47-й зноў забівае Кевін Гамейра, на 59-й хвіліне пераможную кропку паставіў Ферэйра Марыяна.

Фінальны матч "Ліверпуль" — "Севілья" адбудзецца 18 траўня на стадыёне Санкт-Якоб Парк у Базэлі. Адзначым, што іспанская каманда — дзеючы ўладальнік гэтага еўракубка.

У фінале Лігі Еўропы згуляюць "Ліверпуль" і "Севілья" (відэа)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі