У гандлёвым цэнтры «Сталіца» ўдасканаляць сістэму вентыляцыі
Фото: tion.ru
Гандлёвы цэнтр «Сталіца», адкрыты пад зямлёй на праспекце Незалежнасці ў Мінску 12 гадоў таму, будавалі тры гады. Кавярні, забаўляльныя цэнтры, розныя крамы, фота і іншыя павільёны ў даступным месцы ў мінчан асаблівых нездаволенасцяў не выклікалі. Адно «але», на якое ўсё адразу звярнулі ўвагу — кепская вентыляцыйная сістэма. Улетку ў «Сталіцы» невыносна душна, хочацца хутчэй зрабіць пакупкі і сысці.
«Будынак будаваўся па аналогіі з маскоўскімі цэнтрамі, тыпу «Паляўнічага шэрагу», — патлумачыў начальнік упраўлення па эксплуатацыі гандлёвага цэнтра Алег Зарэцкі. — Ідэя такая: узімку цяпло, летам — халаднавата. Як паказала практыка, яго недапрацавалі. На гэта звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, адзначыўшы, што мяняць сістэму неабходна».
Па словах суразмоўцы, на дадзены момант вядуцца работы па ўдасканаленні сістэмы вентыляцыі. Гэта патрабуе часу.
«Дакладныя тэрміны пакуль сказаць не можам, — адзначыў ён. — Усё залежыць ад таго, як хутка будзе працаваць праектная арганізацыя. Можа быць, там працы ўсяго на месяц, а можа, прыйдзецца папрацаваць так, каб потым ужо да гэтага не вяртацца. Хацелася б разабрацца з гэтым у гэтым годзе, але дакладна пакуль паабяцаць не магу».