У Гомелі ад уладаў дабіваюцца ўстаноўкі лавак на прыпынках

Устаноўкі лавак на прыпынках грамадскага транспарту дамагаюцца ў Гомелі мясцовыя грамадскія актывісты.  На працягу чэрвеня яны звярталіся са скаргамі ў адміністрацыі ўсіх чатырох раёнаў горада на адсутнасць лавак на дзевяці пасадачных пляцоўках прыпынкаў маршрутнага транспарту. Удзельнікі акцыі лічаць, што праблема з лавачкамі вырашальная і адміністрацыі раёнаў могуць і абавязаныя стварыць умовы для гараджан, якія чакаюць транспарту.

Аднак, нягледзячы на зварот і скаргі, дагэтуль лаўкі, так неабходныя сталым людзям, цяжарным жанчынам, інвалідам, дзецям, на прыпынках не з'явіліся. Як адзначае БелаПАН, летась такія звароты грамадзян у Гомелі мелі поспех - лаўкі ўстанавілі на адным прыпынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі