У Гомелі бел-чырвона-белыя сцягі вартавала міліцыя

Сёння ў Гомелі пікеты ініцыятыўных груп зборшчыкаў подпісаў аздобілі бел-чырвона-белыя сцягі. Так, цягам усяго дня ля ўнівермага “Гомель”, асноўнага месца пікета па зборы подпісаў, іх было некалькі — сцяг аргкамітэта па стварэнню партыі “БХД”, сцяг Еўрапейскага саюза і нацыянальны сцяг Беларусі. Заўважым, што гэта адзінае месца ў абласным цэнтры, дзе можна пакінуць подпіс амаль за ўсіх асноўных апазіцыйных кандыдатаў. Варта адзначыць, што пасля выпадку ад 17 кастрычніка сёння ля пікетаў  зборшчыкаў подпісаў нёс варту нарад міліцыі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі