У Гомелі пагавораць пра адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй
У Гомелі пагавораць пра адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй. 8 снежня там пройдзе пасяджэнне савета міністраў саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў яе дзяржсакратар Рыгор Рапота.
РІА “Новости” нагадвае, што пытанне адмены роўмінгу ў чэрвені абмяркоўвалася на пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. З такой прапановай, па аналогіі з ЕС, выступіла кіраўніца Савета федэрацыі Валянціна Мацвяенка. Яе падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, які адзначыў, што гатовы даць адпаведныя даручэнні ўраду. А кіраўнік Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Мікалай Нікіфараў адзначыў, што ў гэтым пытанні ўсё залежыць ад аператараў.
Па словах Рапоты,”тэма няпростая, яна закранае многія эканамічныя інтарэсы, рэальных гульцоў на гэтым рынку”. Ён прапануе звярнуцца да досведу Еўрасаюза і яго ўлічваць. Рыгор Рапота адзначыў, што тэма магчымай адмены роўмінгу на пасяджэнні ў Гомелі будзе закранацца, але яе абмеркавання не плануецца.