У Гомелі памёр бацька героя Украіны Міхася Жызнеўскага

У Гомелі памёр бацька героя Украіны Міхася Жызнеўскага

У Гомелі на 73-м годзе жыцця раптоўна памёр Міхаіл Пятровіч Жызнеўскі, бацька Героя Украіны Міхася Жызнеўскага. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка Міхаіла Пятровіча — Ніна Жызнеўская.

Паводле яе словаў, муж скардзіўся на сардэчны боль і крывяны ціск. Сёлета муж і жонка мелі выехаць на лекаванне ў адзін з украінскіх санаторыеў, месцы ў якіх давалі на распараджэнне прэзідэнта Украіны.

Кабінэт Міністраў Украіны прызначыў пажыццёвую стыпендыю бацькам Міхала Жызнеўскага — аднаго з першых забітых на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас падзей Еўрамайдана ў студзені 2014 года. Стыпендыю персанальна атрымліваў і Міхаіл Пятровіч.

Да нядаўняга часу Жызнеўскі-старэйшы, будучы на пэнсіі, працаваў яшчэ слесарам у гарадскім фізкультурна-аздараўленчым камбінаце. Заўсёды меркаваў, што яго сын Міхась загінуў за свабоду не толькі Украіны, але і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі