У Гомелі з’явіўся жывадзёр, ён катуе дробных жывёл
На вуліцы Уладзімірава ў Заходнім раёне знайшлі цела дробнай жывёлы са знятай скурай.
Валанцёры руху па абароне бяздомных жывёл пакуль нават не могуць вызначыць: трус гэта ці котка.
У жывёлы ўспораты жывот, адрэзаная галава, часткамі знятая скура. Гэта мог зрабіць толькі садыст, упэўненыя валанцёры. Яны падалі заяву ў міліцыю. Усіх, каму нешта вядома пра садыста, просяць патэлефанаваць па нумарах: +375 (25) 904-49-99+375 (25) 904-49-99 (Света).
Некалькі месяцаў таму ў сеціве з’яўлялася інфармацыя пра жывадзёра ў Заходнім. Тады ён дзейнічаў на вуліцы Амурскай. Ці звязаныя паміж сабой гэтыя выпадкі, пакуль невядома, пішуць “Сильные новости”.