У гомельскім офісе АГП супрацоўнікі КДБ шукаюць “сацыяльныя” ўлёткі
“Сацыяльныя” ўлёткі шукаюць у гомельскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі чацвёра супрацоўнікаў КДБ. Сёння яны прыйшлі ў прыватны дом, дзе гомельская філія арэндуе
памяшканне, і заявілі, што правядуць ператрус.
Паводле іх словаў, у горадзе распаўсюджваюцца ўлёткі з заклікам падтрымаць не санкцыянаваны ўладамі мітынг супраць адмены льготаў, запланаваны на 16 снежня. Супрацоўнікі КДБ перакананыя, што друкаваную прадукцыю выпускаюць і распаўсюджваюць сябры дэмакратычнага руху.
Нагадаем, папярэдні ператрус у гомельскім офісе АГП адбыўся 6 кастрычніка. Тады канфіскавалі 6 камп’ютараў і 3 капіравальныя апараты. Было заяўлена, што гэтая тэхніка мае дачыненне да дзейнасці арганізацыі “Малады фронт”.
БелаПАН