У Горках затрымлівалі ксяндза Андрэя Кеўліча, суд — у аўторак

У Горках затрымлівалі ксяндза Андрэя Кеўліча, суд — у аўторак

18 красавіка ў Горках затрымлівалі ксяндза Андрэя Кеўліча. У мясцовым аддзеле міліцыі на яго склалі пратакол пра "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў..." і адпусцілі. Суд прызначаны на аўторак, 19 красавіка. Кеўлічу пагражае адміністрацыйны арышт ці штраф. Падставай для пераследу стаў рэпост з сайта, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь "экстрэмісцкім".

З сакавіка ксёндз Андрэй Кеўліч выконвае службовыя абавязкі дэкана Магілёўскага дэканату (ён ахоплівае парафіі ўсходняй часткі Магілёўскай вобласці).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі