У Грэцыі аднавіліся масавыя беспарадкі

Каля 100 дэманстрантаў закідалі бутэлькамі з запальнай сумессю паліцэйскі пастарунак у афінскім раёне Экзархія. Менавіта ў гэтым раёне тыдзень назад праваахоўнікі застрэлілі 15-гадовага анархіста, чыя смерць справакавала масавыя акцыі пратэсту.
Паліцыя была вымушаная ўжыць супраць дэманстрантаў слезацечны газ. У Афінах у ноч на нядзелю бутэлькамі з запальнай сумессю таксама закідалі будынак Міністэрства навакольнага асяроддзя і тры аддзяленні банкаў.

У Салоніках у суботу ўвечары дэманстранты разграмілі гімназію.

Беспарадкі аднавіліся праз некалькі гадзін пасля таго, як улады Грэцыі абвясцілі, што масавыя акцыі пратэсту, што праходзілі ў краіне цягам сямі дзён, перайшлі ў мірную фазу, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на AFP.

Нагадаем, масавыя хваляванні пачаліся ў Грэцыі пасля таго, як 6 снежня ў сутыкненні з паліцыяй загінуў 15-гадовы анархіст. Хваляванні, напады і знішчэнне памяшканняў працягваліся ў Грэцыі тыдзень. У выніку гэтых дзеянняў, было затрымана 258 чалавек, з іх 56 замежнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі