У Гродне адкрылася выстава шакаладу (фотарэпартаж)

У Гродне ў Новым замку 13 лютага пачала працаваць выстава шакаладу. Знакаміты шакалац'е з Сімферопаля Мікалай Папоў падрыхтаваў новую калекцыю салодкіх цудаў выключна з беларускага шакаладу, дражэ і марцыпанаў. У гэтым годзе ў цэнтры ўвагі — белы раяль. У гонар Дня закаханых майстар спецыяльна зрабіў шакаладныя сэрца. Есць і царскія кароны з жамчужынамі, яйкі Фабержэ, знакаміты пояс Вітаўта, мячы, сякеры, шахматы, чыгунка і егіпецкая піраміда. Усе экспанаты адлітыя ўручную і ўнутры полыя.

У дзень адкрыцця ў экспазіцыі не было знакамітай 2-метровай Эйфелевай вежы. Па словах Мікалая Папова, яе па просту не паспелі ўсталяваць.

"Больш за 20 гадоў я рыхтаваў тарты і пірожныя. Але ў нейкі момант з'явілася жаданне рабіць неядомыя фігуры, каб паказаць, што шакалад можна не толькі есці", — кажа шакалац'е.

Каб гараджане змаглі ацаніць працу майстра, для дэгустацыі малатком разбілі адзін з шакаладных шэдэўраў. Падыходзіць да экспанатаў можна не бліжэй за 1,5-2 метраў, каб яны не расталі ад цеплыні чалавечага дыхання і цел.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі