У Гродне асвяцілі скульптуру “Пакроў Прасвятой Багародзіцы” (фота)
У Гродне 14 кастрычніка, у свята Пакроваў, адбылося ўрачыстае адкрыццё бронзавай кампазіцыі “Пакроў Прасвятой Багародзіцы”. Скульптура знаходзіцца побач з кафедральным саборам, што ў самым цэнтры горада.
Падчас цырымоніі епіскап гродзенскі Арцемій выказаў надзею, што ў гэтым месцы пары маладых будуць ускладаць кветкі, ушаноўваючы апякунку мацярынства.
Эскіз кампазіцыі распрацаваў вядомы гродзенскі мастак Уладзімір Панцялееў. Плануецца, што епархія зробіць яшчэ і маленькія іконкі з выявай скульптуры. Іх зможа набыць кожны вернік.
Фота — Еўрарадыё