У Гродне на тры дні за краты адправілі двух актывістаў АГП

У Гродне асуджаныя на трое сутак кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін і актывіст Уладзімір Ларын.  Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Пра затрыманне стала вядома толькі ўвечары. Сёння ўдзень іх выклікалі позвай у Ленінскі РАУС на размову ў справе, нібыта, арганізаванага імі ў снежні мінулага года несанкцыянаванага мітынга.

Насамрэч, яго не было, але іх усёроўна асудзілі. Тым часам у горадзе з’явіліся ўлёткі, якія заклікаюць гродзенскіх прадпрымальнікаў сабрацца 21-га студзеня ў 12.00 на плошчы Леніна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі