У Гродне затрымалі дацэнта ГрДУ Святлану Сілаву

Святлана Сілава / t.me/christianvision
Святлана Сілава / t.me/christianvision

У Гродне затрымалі дацэнта ГрДУ, кандыдата гістарычных навук Святлану Сілаву. Адбылося гэта ў аўторак. Суд чакаецца ў пятніцу. Мяркуецца, што Сілаву могуць абвінаваціць у "захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", піша @christianvision.

Святлана Сілава — вядомы беларускі гісторык. На кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржуніверсітэта яна працуе з 2000 года. У сферы яе навуковых інтарэсаў — гісторыя Праваслаўнай царквы ў Беларусі ў XVIII-XX стагоддзях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі