У Гродне затрымалі п'яную 59-гадовую кіроўцу (відэа)
Утрыманне алкаголю ў яе перавышала норму ў шэсць разоў.
Супрацоўнікі ДАІ ў Гродне затрымалі нецвярозую 59-гадовую кіроўцу. Утрыманне алкаголю ў яе амаль у шэсць разоў перавышала норму (0,3 праміле).
Як перадае БелаПАН, пенсіянерка ехала на мікрааўтобусе "Форд" ці то да ўнукаў, ці то да дачкі. Інспектарам ДАІ жанчына сказала, што ўвечары выпіла піва на дачы. Аднак даючы тлумачэнне для пратаколу, яна ўзгадала пра гарэлку, якую піла дома.
Потым яна ўпрошвала супрацоўнікаў ДАІ, каб яны далі ёй магчымасць сысці ад адказнасці. Аднак цяпер затрыманая пазбавіцца права кіравання на тры гады і будзе аштрафаваная.
Фота — vbratske.ru