У Ханты-Мансійску сёння пройдзе жаночы біятлонны спрынт

20 сакавіка ў рамках заключнага этапу Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску пройдзе жаночая спрынтарская гонка. Беларуска Дар’я Домрачава, якая з’яўляецца галоўнай прэтэндэнткай на Вялікі Крышталёвы глобус, будзе спаборнічаць са сваёй канкурэнткай Кайсай Мякярайнен з Фінляндыі. У агульным заліку Домрачава займае першае месца і мае перавагу перад Мякярайнен у 21 ачко, а з вылікам дзвюх найгоршых гонак — 28 ачкоў.

На апошнім этапе Кубка свету пройдуць тры асабістыя гонкі — спрынт, пераслед і масавы старт, за ўдзел у якіх можна набраць максімум 180 балаў. У Ханты-Мансійску Домрачава чатыры разы займала прызавыя месцы, а Мякярайнен узыходзіла на подыюм пяць разоў.

Расклад этапа Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску  

Жаночая спрынтарская гонка пачнецца ў 16.00. Жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі