У Іспаніі Вікторыя Азаранка наладзіла "перастрэлку" ў тэлестудыі (відэа)
Найлепшая беларуская тэнісістка паўдзельнічала ў забаўляльнай тэлепраграме "El Hormiguero" ("Мурашнік") на іспанскім тэлебачанні.
Вікторыя Азаранка ў студыі гуляла ў тэніс, надзімала паветраныя шары, цалавалася з вядучымі і нават... страляла.
Нагадаем, днямі трэцяя ракетка свету стартуе на тэнісным турніры ў Мадрыдзе.