У Італіі лавілі рэдкага мядзведзя — звер загінуў

У Італіі лавілі рэдкага мядзведзя — звер загінуў

Нацыянальны парк у Італіі расследуе смерць рэдкага бурага мядзведзя, які загінуў падчас аперацыі адлову. Як паведамляе ВВС, біялагі парка злавілі жывёлу, каб надзець на яе спадарожнікавы аброжак і адсочваць перасоўванні. Аднак самец апенінскага бурага мядзведзя пачаў задыхацца, калі яму ўвялі снатворнае, і неўзабаве загінуў.

Абаронцы дзікай прыроды апісалі страту жывёлы як “вельмі значную”: гэты падвід на мяжы вымірання, на сёння засталося ўсяго каля 50 асобінаў.

Жывёла трапіла ў трубу-пастку ў чацвер ўвечары падчас дазволенай аперацыі ў парку Абруца, Лацыа і Малізэ. Пастку паставілі, каб злавіць іншага мядзведзя, які прыходзіў у вёску і, як меркавалася, мог ствараць пагрозу для людзей. Загінулы драпежнік апынуўся там выпадкова.

Цяпер абаронцы дзікай прыроды заклікаюць біёлагаў перагледзіць алгарытм адлову жывёлаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі