У Івацэвіцкім раёне брат выпадкова застрэліў брата на паляванні
Следчы камітэт па Брэсцкай вобласці пачаў крымінальную справу па факце гібелі 33-гадовага мужчыны.
Як паведамляе БелаПАН, два браты — жыхары Івацэвічаў у ноч на 20 ліпеня палявалі паблізу вёскі Сенькавічы Івацэвіцкага раёна. 38-гадовы мужчына стрэліў з паляўнічай стрэльбы ў свайго малодшага брата, прыняўшы яго за дзікую жывёлу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў падстрэлены сканаў.
Мужчыну затрымалі. Яго падазраюць у прычыненні смерці па неасцярожнасці.
Фота — dumskaya.net