У Камянецкім раёне дзіця захрасла паміж падлогай і батарэяй (відэа)
Выратавальнікі паспяхова вызвалілі хлопчыка без усялякіх інструментаў.
3-гадовае дзіця захрасла паміж падлогай і батарэяй — такое паведамленне атрымалі выратавальнікі МНС увечары 23 студзеня. Гэта здарылася ў горадзе Высокім, што ў Камянецкім раёне.
Выратавальнікі выехалі на месца здарэння і літаральна за хвіліну дапамаглі хлопчыку вызваліцца, прычым ім нават не спатрэбіліся для гэтага ніякія інструменты, паведамляе прэс-служба МНС.