У Камянецкім раёне злавілі п’янага стралка

У Камянецкім раёне затрымалі машыну з пасажырам, які страляў з пнэўматычнай вінтоўкі па матацыклісце, паведамляе БелаПАН. Пацярпелы — 55-гадовы жыхар вёскі Расна. 28 жніўня, калі ён ехаў па дарозе на матацыкле, нехта стрэліў яму ў спіну з вакна аўтамабіля “Опэль-Астра”, што ехаў следам. Стралка затрымалі ў вёсцы Чэпелі. Гэта быў 32-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў нецвярозым стане. Прычыну свайго ўчынку ён растлумачыць не мог. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер мужчыне пагражае абмежаванне свабоды на тэрмін ад трох да пяці год за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі