У карцар на 7 сутак трапіла палітзняволеная пенсіянерка Галіна Дзербыш

У карцар на 7 сутак трапіла палітзняволеная пенсіянерка Галіна Дзербыш

25 ліпеня палітзняволеная пенсіянерка Галіна Дзербыш, якую судзяць па "справе Аўтуховіча", трапіла ў карцар на сем сутак, піша "Наша Ніва".

Прычынай стала яе адмова праходзіць праз "рамку": перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер.

Нядаўна перад чарговым судовым пасяджэннем яна таксама адмовілася распранацца і даваць рэчы на праверку. Тады з жанчыны сталі сцягваць вопратку сілай, парвалі ёй майку. На судзе была бачная вялікая дзірка на баку.

У Галіны Дзербыш — інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. На адным з пасяджэнняў яна паведаміла, што падчас следства ёй увесь час пагражалі і прымушалі агаворваць сябе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі