У ХАМАС з'явіўся новы лідар
Ях'я Сінвар у падземным тунэлі
У ХАМАС з'явіўся новы лідар. Гэта Махамед Сінвар, малодшы брат забітага Ях'і Сінвара, былога кіраўніка групоўкі. Цяпер ён працуе над аднаўленнем яе патэнцыялу, піша wsj.com.
Ях'я Сінвар лічыцца галоўным арганізатарам і ідэолагам крывавага нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023-га. Аддзяленне групоўкі ў сектары Газа ён узначальваў з 2017 года. Ізраіль даўно паляваў на кіраўніка тэрарыстаў і ліквідаваў яго ў кастрычніку мінулага года. Пасля гэтага ацалелыя кіраўнікі ХАМАС, якія жывуць у Катары, вырашылі сфармаваць калектыўны кіраўнічы орган арганізацыі. Але баевікі ў Палесціне іх не падтрымалі. Яны дзейнічаюць аўтаномна пад камандаваннем Махамеда Сінвара.
ХАМАС панёс вялікія страты за апошні год. Цяпер ідзе вярбоўка новых баевікоў, што фіксуюць ізраільскія спецслужбы.
Махамеду Сінвару каля 50 гадоў. Ён не быў у ізраільскім зняволенні (Ях'я Сінвар правёў там больш за 20 гадоў), таму пра яго мала што вядома. У Сінвара мянушка "Цень". За ім цяпер ідзе сапраўднае паляванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.