У Кіеве абвясцілі пра стварэнне новага аб’яднання “Майдан”
Гэта будзе агульнанацыянальная грамадская арганізацыя.
Пра такое рашэнне заявілі ўкраінскія апазіцыйныя лідары Арсеній Яцэнюк, Алег Цягнібок і Аляксандр Турчынаў.
Яны таксама заклікалі ствараць ячэйкі арганізацыі ў розных населеных пунктах Украіны, перадае УНІАН.
Сустаршынямі Рады “Майдану” сталі Алег Цягнібок, Сяргей Квіт, Віталь Клічко, Юрый Луцэнка, Руслана Лыжычко, Юлія Цімашэнка і Арсеній Яцэнюк.
Адной з найважнейшых палітычных задач новага аб’яднання называюць барацьбу за прыняцце новай украінскай Канстытуцыі, у якой адлюструецца баланс улады ў краіне.