У Кіеве памёр ужо дзясяты міліцыянт (відэа)
Як паведамляе МУС, смерць наступіла ў выніку агнястрэльнага ранення ў грудзі.
Дзясяты прадстаўнік сілавых структур сканаў у кіеўскай лякарні. Паводле МУС Украіны, смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення ў грудзі.
Агулам падчас сутыкненняў 18-19 лютага пацярпелі 383 супрацоўнікі міліцыі і салдаты ўнутраных войск. З іх 350 шпіталізаваныя, 83 — атрымалі агнястрэльныя раненні.
Нагадаем, па звестках Міністэрства аховы здароўя Украіны, загінула 25 пратэстоўцаў, шпіталізаваны 241 чалавек.