У Кіеве пратэстоўцы пачынаюць вызваляць адміністрацыйныя будынкі

Як інфармуе тэлеканал ТСН, актывісты ўжо пачалі вызваляць будынак Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, збіраць там свае рэчы. Нібыта, заўтра будынак можа быць цалкам вызвалены. Паводле іншых звестак, пратэстоўцы адтуль будуць сыходзіць да 17 лютага.



Намеснік каменданта Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі Аляксандр Сіманенка кажа, што паводле рашэння Рады Майдана, калі ўсе затрыманыя пратэстоўцы будуць вызваленыя, а новых крымінальных спраў не будзе, захопленыя будынкі перададуць уладам.


Дарэчы, на сённяшні дзень у будынку Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі знаходзіцца каля 400 чалавек.


Нагадаем, 14 лютага Штаб нацыянальнага супраціву паведаміў, што на волю выйшлі ўсе пратэстоўцы, якія знаходзіліся за кратамі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі