У Кіеве застрэлілі яшчэ аднаго міліцыянера

42-гадовы старшы прапаршчык міліцыі, супрацоўнік аднаго з раённых упраўленняў быў цяжка паранены стрэлам з агнястрэльнай зброі. Яго прывезлі ў бальніцу з папярэднім дыягназам "агнястрэльнае раненне грудной клеткі з пашкоджаннем сэрца і дыяфрагмы". Медыкі не змаглі яму выратаваць жыццё, праз некалькі гадзінаў міліцыянер памёр.



Распачатая крымінальная справа па артыкуле "наўмыснае забойства", паведамляе РІА "Новости".
 

Нагадаем, на мінулым тыдні забілі стрэлам у галаву каля інтэрната "Беркута" ў Кіеве 27-гадовага старшага сяржанта аддзела дзяржаўнай аховы Галасееўскага раённага ўпраўлення міліцыі. Міліцыя Украіны правярае інфармацыю аб датычнасці нейкай нацыяналістычнай "Украінскай паўстанцкай арміі" да забойства міліцыянта.

Студэнты з нажамі атакавалі міліцыю ў Херсоне — трое параненых
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі