У Кітаі Сабаленка з цяжкасцю абыграла Пуцінцаву

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / skysports.com

На турніры ва Ухані ў матчы трэцяга круга Арына Сабаленка з цяжкасцю абыграла Юлію Пуцінцаву з Казахстана. Беларуская тэнісістка першы сэт прайграла з лікам 1:6, але пасля змагла пераламаць сітуацыю на корце: 6:4 і 6:0.

Сабаленка — 2-я ракетка свету, Пуцінцава — 35-я.

"У першым сэце падавалася, што ўсё, што яна робіць, ідэальна, кажа Арына Сабаленка пра саперніцу. — Але я старалася. Вельмі радая, што змагла сабраць сябе ў другім сэце і гэта спрацавала... Трэба было працаваць, бегаць, рыхтаваць удары правільна, а не спяшацца. Увесь час паўтарала сабе гэта. Думаю, гэта дапамагло, менавіта маленькія дыялогі з сабой. І нібы нешта пстрыкнула. Рух стаў лепшы. Рашэнні, якія я прымала сталі нашмат лепш. Я адчувала, што гэта быў сапраўды паваротны момант у матчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі