У Крамлі кажуць, што сочаць за судамі над расіянамі ў Беларусі

У Крамлі кажуць, што сочаць за судамі над расіянамі ў Беларусі

Расія робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян, якія знаходзяцца пад следствам і судом у Беларусі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

"Судовы ці іншы пераслед любога расійскага грамадзяніна за мяжой — гэта пытанне, якое выклікае нашу занепакоенасць. І лёсам любога расійскага грамадзяніна, які пераследуецца за мяжой, займаецца расійскі бок праз наша замежнае прадстаўніцтва", — перадае яго словы РІА "Новости". 

Так прэс-сакратар Пуціна адказаў на пытанне журналістаў пра сітуацыю з некалькімі расіянамі, якія знаходзяцца ў Беларусі пад следствам і судом. Пяскоў запэўніў, што Беларусь і Расія знаходзяцац ў пастаянным дыялогу на гэты конт. "Ён носіць рэгулярны працоўны характар", — дадаў чыноўнік.

20 снежня ў Мінску пачаўся суд над 21-гадовым расіянінам Ягорам Дуднікавым. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме. Хлопца судзяць за ўдзел у акцыяз пратэсту. Пасля свайго затрымання ён праз адваката расказаў пра катаванні і бесчалавечныя ўмовы за кратамі.

Яшчэ адна вядомая грамадзянка Расіі — Сафія Сапега: яе крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд. Дзяўчыну вінавацяць па сямі артыкулах крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі