У кватэру незалежных журналістаў у Мінску ломяцца невядомыя ў цывільным

У прыватную кватэру ў Мінску, дзе знаходзяцца незалежныя журналісты, а трэцяй гадзіне пачалі ламіцца невядомыя людзі.  Як паведаміў Еўрарадыё адзін з журналістаў, што знаходзяцца ў кватэры, спачатку хтосьці невядомы з-за дзвярэй гучна крыкнуў, каб яны нікому не адчынялі дзверы, бо да іх ідуць міліцыянты. Праз пэўны час у дзверы сапраўды пачалі грукаць. Прычым, нічога не кажучы, ні да каго не звяртаючыся асабіста і не называючыся.

Пасля таго як дзверы не адчынілі, у кватэры пагасла святло.

Да гэтага часу, паведамляюць зачыненыя ў кватэры журналісты, так і не вядома, хто да іх імкнецца патрапіць. Самі яны пытанняў не задаюць, а з-за дзвярэй па-ранейшаму нічога не пытаюцца.

Выклікаць міліцыю журналісты не хочуць. Кажуць, тады ў кватэру напэўна патрапяць і тыя, хто туды зараз грукае. А гэта, упэўненыя журналісты, прадстаўнікі спецслужбаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі