У кватэры актывістаў штабу Някляева спрабуюць патрапіць міліцыянты

Міліцыянты працягваюць спробы патрапіць у кватэры актывістаў штабу кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева. Раней былі спробы зайсці ў кватэры Юрыя Фабішэўскага, Уладзіміра Кумца і Аляксандра Сергіенкі. Пасля прыйшлі і да Ігара Сімбірова.  Як паведамляе zapraudu.info, каля 9-й вечара ў кватэру актывіста званілі невядомыя і патрабавалі адчыніць дзверы. Адзін з іх прадставіўся ўчастковым. Аднак Сімбіроў іх не ўпусціў. Міліцыя пагэтуль знаходзіцца ў пад'ездзе яго дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі