У Кыргызстане прымуць новую Канстытуцыю і выберуць парламент

Сітуацыю ў краіне часовы ўрад краіны трымае цалкам пад кантролем, зменшаныя тарыфы на электраэнэргію, цяпло і грачую ваду. Усе школы, ВНУ і дзяцячыя садкі працуюць у нармальным рэжыме, і ні адна з гэтых устаноў не зачыненая. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі заявіла амбасадарка Кыргызстану Ішэнкуль Балджурава. Па яе словах, зараз краіна рыхтуецца да рэферэндуму і парламенцкіх выбараў. Ішэнкуль Балджурава: “Часовы ўрад актыўна супрацоўнічае з ААН, АБСЕ, Еўрапейскім саюзам і іншымі міжнацыянальнымі арганізацыямі, краінамі-партнёрамі, якія выказваюць падтрымку дэмакратычным зменам краіны. І ў тым ліку падтрымку ў правядзенні дэмакратычных выбараў. Вызначаная дата рэферэндума па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі. Прызначаны ён на 27 чэрвеня гэтага года. Парламенцкія выбары будуць 10 кастрычніка 2010 года. Плануецца ў самы бліжэйшы час прадставіць на грамадскае абмеркаванне праект новай Канстытуцыі”.

Праўда, кажа, за ўсімі гэтымі рэвалюцыйнымі справамі з вялікім адставанем вядуцца працы ў палях. Аднак, лічыць амбасадарка, гэта не ўплывае на стаўленне народа да часовага ўрада. А давер да яго, кажа, надзвычайна высокі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі