У Літве затрымалі беларуса, які вёз кантрабандныя цыгарэты амаль на 1 млн еўра

У Літве затрымалі беларуса, які вёз кантрабандныя цыгарэты амаль на 1 млн еўра

Каля літоўскага Панявежыса мытнікі пасля пагоні затрымалі грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі на суму каля 1 млн еўра.

Як паведамляе interfax.by, у панядзелак грузавік DAF прыехаў у Літву з Латвіі. Каля Панявежыса літоўскія мытнікі паспрабавалі яго спыніць для праверкі, але кіроўца не падпарадкаваўся іх патрабаванням.

За  грузавіком 6 км гналася пагоня, пакуль яго не ўдалося заблакаваць. Адзін чалавек, які знаходзіўся ў кабіне грузавіка, выскачыў і ўцёк. А кіроўцу аўтамабіля мытнікі затрымалі, ім апынуўся грамадзянін Беларусі.

Паводле дакументаў, ён нібыта вёз з Расіі ў Партугалію груз з каўчукам. Аднак замест каўчуку паўпрычэп быў запоўнены кантрабанднымі цыгарэтамі. Там было 400 тысяч пачкаў цыгарэт American Legend. Кошт кантрабанды разам з абавязковымі падаткамі складае 964 тысячы еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі