У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы"

Бейрут пасля ракетнага ўдару

Бейрут пасля ракетнага ўдару / Reuters

У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы". Гэта — Ібрагім Акіль, таксама вядомы як "Тахсін", паведамляе Reuters. Ён уваходзіў у "Савет джыхада", вышэйшы ваенны орган "Хезбалы". Акіля называюць аўтарам "наступальных планаў на тэрыторыю Ізраіля".

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па будынку ў Бейруце, у якім праходзіла нарада камандзіраў "Хезбалы". Па некаторых звестках, Ібрагім Акіль быў паранены падчас нядаўняй масавай дэтанацыі прылад сувязі баевікоў у Ліване, з 18 верасня знаходзіўся ў бальніцы. Раніцай у пятніцу яго выпісалі. А далей была ліквідацыя.

Акіль вядомы ўдзелам у нападзе 1983 года на амбасаду ЗША ў Бейруце, калі было забіта 63 чалавекі, а таксама на казармы амерыканскіх і французскіх салдат у Бейруце (тады загінулі 307 чалавек). У 2019 годзе Злучаныя Штаты ўключылі Акіля ў спіс тэрарыстаў, а ў 2023-м амерыканскі Дзярждэпартамент абвясціў, што выплаціць 7 млн долараў за інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.

У Ліване ліквідаваны адзін з камандзіраў "Хезбалы"
ЗША шукалі тэрарыста з "Хезбалы" і аб'яўлялі за інфармацыю пра яго вялікую ўзнагароду / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі