У Магілёве — ажыятаж на станцыях тэхагляду

Аўтамабілісты звязваюць гэта з запланаваным увядзеннем дзяржаўнай пошліны за допуск машын да ўдзелу ў дарожным руху.



У “Белтэхаглядзе” кажуць, што ў чэргах стаяць і тыя аўтаўладальнікі, чый планавы тэхагляд запланаваны на 2014 год. Раней за суткі адна станцыя абслугоўвала 70-80 аўтамабіляў, адзначае тэлерадыёкампанія “Магілёў”.



Нагадаем, што новую пошліну мяркуюць спаганяць адначасова з тэхаглядам. Яна ўводзіцца з 2014 года.



Фота — av.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі