У Магілёве пройдзе “Дранік-fest”

У этнаграфічным комплексе “Залёны гай” цэлы дзень гасцей фестывалю будуць частаваць адной з найбольш пазнавальных і любімых страваў беларускай кухні — дранікамі. У конкурснай праграме на прыгатаванне найсмачнейшага і найарыгінальнейшага драніка будуць удзельнічаць каманды профільных ВНУ і каледжаў Магілёўшчыны, якія рыхтуюць спецыялістаў у сферы харчавання.

У часе “Дранік-festa” гасцей чакае шмат музыкі, нацыянальных беларускіх песень і танцаў. Госці фестывалю змогуць пазнаёміцца з беларускімі кулінарнымі традыцыямі, даведацца пра класічныя і незвычайныя рэцэпты прыгатавання любімых страваў, перадае БЕЛТА.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі