У Маладзечне з'явіцца гіпермаркет
У хуткім часе ў Маладзечне будзе пабудаваны гіпермаркет. Ініцыятарам узвядзення ў горадзе буйнога гандлёвага цэнтра стала кампанія «Белвиллисдэн», уладальнік сталічнага гіпермаркета «Гиппо».
Стаўленне маладзечанцаў да перспектывы з’яўлення ў іх горадзе гіпермаркета вагаецца ад абыякавага да станоўчага. Да прыкладу пенсіянер Павел Каралёў не супраць, каб такая крама з’явілася ў горадзе, але сам ён туды наўрад ці калі патрапіць. Тым больш, калі знаходзіцца яна будзе на ўскрайку горада.
«Набываю я не шмат, - сказаў мужчына, - і ўсё, што трэба ёсць у бліжэйшым універсаме». А вось Алег і Ала Корбут з задавальненнем будуць наведваць гіпермаркет. Асабліва, калі там будзе шырэйшы, чым у іншых крамах, выбар тавараў і нізкія цэны.
На думку маладзечанскага прадпрымальніка Мікалая, з’яўленне з горадзе такога канкурэнта, не толькі прывядзе да банкруцтва часткі прадпрыемстваў рознічнага гандлю, але і пазбавіць мясцовых прадпрымальнікаў магчымасці далейшага развіцця.
Дырэктар Маладзечанскай інспекцыі па падатках і зборах Альберт Дабранскі пакуль не валодае інфармацыяй, як новы суб’ект гападарання будзе зарэгістраваны. Калі гіпермаркет аформяць у якасці падпарадкаванага сталічнаму офісу падраздзялення, то ў мясцовы бюджэт будуць выплочвацца толькі падаткі на зямлю і экалогію.
Гэта не можа задавальняць маладзечанскія ўлады. У тым выпадку, калі гандлёвы цэнтр зарэгіструюць як асобнае прадпрыемства са сваім разліковым рахункам, то гэта, па словах Альберта Дабранскага, прынясе вялікую карысць гораду.
Стане не толькі моцным штуршком для развіцця яго інфрастуктуры, але і значна папоўніць раённы бюджэт. На гэтым фоне нават банкруцтва і знікненне пэўнай часткі дробных гандлёвых кропак не выглядае, на яго думку, вялікай стратай.
Зараз паміж маладзечанскім райвыканкамам і прадстаўнікамі кампаніі вырашаецца пытанне аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва. Забудоўшчыкам прапанаванае месца за рысай горада, на выездзе ў бок Мінска. Мяркуецца, што менавіта ў тым накірунку Маладзечна будзе пашырацца.