У Малінаўцы з'явіцца новы парк. Вы не здагадаецеся, пры чым тут метро
Мінскае метро
Для будаўніцтва новай зялёнай зоны ў Малінаўцы выкарыстаюць грунт, які выкапаюць падчас будаўніцтва метро, піша "Мінск Навіны".
— Калі пачнецца запуск тунэлепраходчага комплекса "Алеся" на Зеленалужскай лініі, грунт вывезуць на пляцоўку ў межах вул. Громава — Ясеніна — Слабадскога праезду — вул. Слабадской, — кажуць у адміністрацыі Маскоўскага раёна.
Гэтым грунтам засыплюць яр, а потым там створаць парк. Абяцаюць, што на ім размесцяцца пляцоўкі для воркаўта і скейтборда, а яшчэ танцавальная зона. Магчыма, зімой там можна будзе катацца на лыжах.
Пляцоўка будзе пагорыстай, і пагоркі насыплюць усё з таго ж падземнага грунту. Новы парк назавуць "Муравіцкія пагоркі" — кажуць, у гэтым раёне быў лес, у якім працаваў ляснічы з прозвішчам Муравіцкі. Мясцовыя расказваюць, што пра яго добрыя справы дагэтуль ходзяць легенды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.