У Маскве адкрылася прыватная крама гомельскіх тавараў

У пятніцу ў Паўднёва-Заходняй акрузе Масквы адкрылася крама "Сябры", у якой прадстаўлена каля 300 найменняў тавараў ад вытворцаў Гомельскай вобласці. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця крамы ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Аляксандрам Якабсонам.

Масквічам прапанаваны прадукты харчавання 11 вытворцаў Гомельшчыны. Гэта малочныя тавары, цукеркі, напоі, тураўскі гарошак, рэчыцкае піва. Дарэчы, крама прыватная. Яна належыць жыхару расійскай сталіцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі