У Мастах кандыдаты ад БХД дамагліся дадатковых месцаў для агітацыі
Мастоўскі райвыканкам прадставіў 3 дадатковыя месцы для сустрэчаў з выбарцамі. Гэта адбылося пасля звароту ў ЦВК сяброў "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі", якія балатуюцца ў Мастоўскі райсавет. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дэпутат Мастоўскага райсавету Дзмітрый Кухлей. Дагэтуль у Мастоўскім раёне былі толькі 2 месцы для правядзення сустрэчаў з выбарцамі. Усе яны знаходзіліся ў Мастах. У выпадку калі б кандыдат у сельсавет прыняў рашэнне праводзіць пікет ці сход у сваю падтрымку, яму прыйшлося б запрашаць сваіх выбарцаў прыехаць у райцэнтр.
Цяпер колькасць месцаў для сустрэчаў у Мастах павялічылася да 5. Аднак так і засталася нявырашанай праблема сустрэчаў з выбарцамі ў іншых населеных пунктах Мастоўшчыны.
Цяпер колькасць месцаў для сустрэчаў у Мастах павялічылася да 5. Аднак так і засталася нявырашанай праблема сустрэчаў з выбарцамі ў іншых населеных пунктах Мастоўшчыны.