У Мазыры на допыт выклікалі трох актывістаў апазіцыі
Сёння на допыце ў КДБ пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас мінулых выбараў кіраваў штабам Андрэя Саннікава ў Мазыры.
Акрамя таго, у мінулую пятніцу ў Мазырскім гарадскім аддзяленні УКДБ дапыталі Алеся Кавальчука — давераную асобу экс-кандыдата Віталя Рымашэўскага. Прыйшла позва на допыт і праваабаронцу Уладзіміру Целяпуну. Праўда, яго яўкі чэкістам давядзецца пачакаць: Целепун цяпер знаходзіцца на лячэнні ў лякарні, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".