У Мікалая Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай

У Мікалая Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай

Падчас суда над "групай Аўтуховіча" ў двух падсудных абвастрыліся праблемы са здароўем, паведамляюць праваабаронцы.

Судовы працэс у гродзенскай турме працягваецца трэці тыдзень. За гэты час пагоршала здароўе ў Мікалая Аўтуховіча і святара Сяргея Разановіча

У Разановіча — цукровы дыябет. Ён ужо некалькі дзён скардзіцца на стан здароўя. У мінулую пятніцу, 27 траўня, ён лрэнна адчуў сябе падчас допыту. З гэтай нагоды перапынак у судзе абвесцілі раней, чым звычайна — у 16:00. 

У Аўтуховіча падчас суда абвастрыліся праблемы са спінай, і ён пастаянна адчувае моцны боль. Гэта звязана з тым, што ён увечсь час суда знаходзіцца ў клетцы-"стакане". Там амаль няма месца, а сядзець можна толькі на вузкай лаўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі