У Мінскай ДАІ тэхнічны збой: не працуе база дадзеных
У Мінскай ДАІ адбыўся тэхнічны збой, праз які 2 верасня спынілі працу рэгістрацыйны і экзаменацыйны аддзелы і адміністрацыйная практыка ДАІ. Як паведамляе TUT.by, перастала працаваць база дадзеных МРЭА ДАІ па ўсім Мінску.
У ДАІ расказалі, што паставіць ці зняць машыну з уліку, атрымаць або абмяняць пасведчанне кіроўцы сёння нельга. Спецыялісты не могуць сказаць, ці будзе ліквідаваная непаладка да сённяшняга вечара.
У аддзеле МРА ДАІ ў Ждановічах адзначылі, што непаладкі ў іх могуць ліквідаваць не раней за аўторак.