У мінскіх крамах 85% тавараў будуць беларускімі
Такое даручэнне гандлёвым арганізацыям і аб'ектам грамадскага харчавання далі чыноўнікі Мінгарвыканкаму.
19 чэрвеня адбылася нарада па пытаннях далейшага развіцця спажывецкага рынку Мінску, інфармуе БЕЛТА.
На нарадзе было адзначана, што ва ўсіх без выключэння аб'ектах ёсць магчымасці і рэзервы для павелічэння продажаў беларускіх тавараў. На адрас гандлёвых сетак таксама прагучалі жорсткія патрабаванні па павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. На ліквідацыю ўсіх парушэнняў і заўваг ім дадзены адзін тыдзень. Тым, хто не выканае патрабаванні Мінгарвыканкама, пагражаюць адміністрацыйнамі мерамі, аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў.
На нарадзе прысутнічалі больш за 400 кіраўнікоў і заснавальнікаў гандлёвых арганізацый Мінска.
Фота — kurjer.info