У мінскіх ЗАГСах будзе ажыятаж не толькі 8 жніўня, але і 6 верасня
У мінскіх ЗАГСах рыхтуюцца да ажыятажу, які прыпадае на 8 жніўня. Менавіта ў гэты дзень збіраюцца зарэгістраваць свае шлюбы сотні мінчукоў і мінчанак. Пра прычыны такой з'явы ў інтэрв'ю Еўрарадыё гаворыць загадчыца сталічнага Дома шлюбаў Надзея Равуцкая:
"З чым гэта звязана? Ці верыць хто ў гэтую нумералогію? Што значыць гэтая лічба? Можа, калі перавярнуць, атрымаецца сімвал бясконцасці, можа хто і пераварочвае. Гэта ўжо не да нас пытанне, гэта трэба даведвацца ў іншых спецыялістаў... А можа проста прыгожая лічбы - тройчы паўтараецца 8?".
Надзея Равуцкая таксама мяркуе, што можа быць сувязь выбару даты з Алімпіядай у Пекіне. Яна кажа, што хлопцы і дзяўчаты, у якіх яна цікавілася прычынай выбару даты, альбо казалі, што яна прыгожая, альбо не маглі гэта ніяк патлумачыць.
Супрацоўнікі Дому шлюбаў цяпер разгадваць новую загадку. На 6-е верасня чамусьці запісавалася больш параў, чым на 8-е жніўня...