25 жніўня ў Мінску асудзілі чатырох журналістаў

25 жніўня ў Мінску асудзілі чатырох журналістаў

25 жніўня ў Мінску асудзілі незалежных журналістаў Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву), Сяргея Кавалёва, Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву. Іх прызналі вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ — працу без акрэдытацыі на тэлеканал “Белсат”, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Усіх чатырох журналістаў судзіў Іван Касцян. У першай палове дня ён разглядаў справы Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Сяргея Кавалёва. За сюжэты пра Дзень незалежнасці і Дзень дэсантніка журналісты былі аштрафаваныя на 1150 рублёў кожны (50 базавых велічынь).

Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву судзілі ў другой палове дня. Абое яны заявілі, што з'яўляюцца фрылансерамі і не працуюць на "Белсат". Аднак суддзя ўсё адно прысудзіў ім штрафы — па 805 рублёў кожнамі (35 базавых велічынь).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі