У Мінску адключаць ацяпленне пакуль не будуць
Мінскія ўлады не завяршаюць ацяпляльны сезон, ілюстрацыйнае фота
У Мінску адключаць ацяпленне пакуль не плануецца ў сувязі рэзкім пахаладаннем. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Марцінкевіч.
Рашэнне пра дату завяршэння ацяпляльнага сезона прымаюць мясцовыя ўлады. Згодна з новымі правіламі, ацяпленне ў лякарнях, дзіцячых садах і школах спыняецца пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра +10, у жылым фондзе — пры +8 градусах на працягу трох дзён, а таксама пры спрыяльным далейшым прагнозе.
Як распавядала Еўрарадыё, у некаторых рэгіёнах краіны адключэнне ацяплення ўжо пачалося. Яго пачалі паступова адключаць у Гомелі, Магілёве і Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.