У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне
Ацяпленне адключаюць ужо ў трох абласцях Беларусі
У сувязі з пацяпленнем у некаторых абласцях Беларусі пачалі адключаць ацяпленне, перадае БЕЛТА.
Ад 1 красавіка спынілася падача цяпла ў грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі Гомеля. Такое ж рашэнне сёння прыняў і Магілёўскі гарвыканкам.
Раней паведамлялася, што адключаць цяпло ў прамысловых і адміністрацыйных будынках пачалі ў Гродне.
Гэта звязана з анамальна высокай тэмпературай надвор'я, якая ўсталявалася ў Беларусі з апошніх дзён сакавіка.
Аднак ужо з заўтрашняга дня сіноптыкі прагназуюць пахаладанне, парывісты вецер, дажджы і нават мокры снег у некаторых раёнах краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.