У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы, па поўначы — з мокрым снегам
У Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 3 красавіка, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы, зранку і ўдзень па поўначы Беларусі пройдуць дажджы з мокрым снегам. Уначы месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад +3 па поўначы да +14 па паўднёвым усходзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.