У Мінску асуджаныя расіяне, якія "аштрафавалі" 900 беларусаў ад імя МУС
У Мінску асуджаныя расіяне, якія штрафавалі беларусаў ад імя Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны. Трое мужчын атрымалі ад 7 да 8 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.
Гэта была гучная гісторыя. З восені 2015-га да лютага 2016-га камп'ютары некаторых беларусаў раптоўна блакаваліся, а ім прапаноўвалася заплаціць штраф, нібыта, за прагляд порна — ад 65 да 100 дэнамінаваных рублёў (іх трэба было залічыць на баланс абаненцкага нумару аднаго з аператараў мабільнай сувязі Беларусі). Махляры рабілі гэта ад імя МУС. Праваахоўнікі высветлілі, што злачынства ўчынілі трое беспрацоўных грамадзян Расіі. З дапамогай шкоднаснага паграмнага забеспячэння яны атрымлівалі доступ да камп'ютараў грамадзян і шантажавалі іх. Звычайна людзі заходзілі на сайты, падкантрольныя зламыснікам, і праз нейкі час на іх камп'ютарах з'яўлялася спецыяльнае паведамленне ад імя "МУС".
Цікава, што некаторыя беларусы "штраф" заплацілі. МУС даводзілася аб'яўляць, што рассылкай падобных паведамленняў яно не займацца. У 2016 годзе зламыснікаў затрымалі, іх база знаходзілася ў доме ў Мінскім раёне, які яны арандавалі. Ад дзейнасці расіян пацярпелі больш за 900 грамадзян Беларусі.